Сіцыёс вуглаваты
Выгляд
Сіцыёс вуглаваты | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Elaterium trifoliatum L.
| |||||||||||||||||||||
|
Сіцыёс вуглаваты, сіцыёз вуглаваты[3] (Sicyos angulatus) — від кветкавых раслін роду Сіцыёс (Sicyos) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна, шурпатая ад цвёрдых валаскоў[3]. Сцябло лазячае, з 3—5-раздзельнымі вусікамі, даўжынёй да 6,5[3] м. Лісце чаргаванае, простае, з 5-зубчастымі лопасцямі і сэрцападобнай асновай, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, раздзельнаполыя, жаўтавата-белага колеру з зялёнымі палоскамі. Пялёсткаў — 5. Тычынкавыя кветкі ў пазушных гронках, песцікавыя — у пучках. Плод — шчаціністая гарбузіна са скурыстым каляплоднікам.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у т.л. на тэрыторыі Еўропы, Японіі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Sicyos angulatus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашына Г. В. Сіцыёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 514. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сициос — род Sicyos: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)